Якімі б ні былі літаратурныя якасьці новай кнігі Адама Глёбуса, яе прэзэнтацыя стала выдатнай культурнай правакацыяй і адлюстраваньнем дзіўных трэндаў у грамадзтве.

Я не пра вельмі дарагую анісавую гарэлку, якой на фуршэце прастаўляўлся пісьменьнік. Гаворка пра антураж таго, што адбывалася падчас прыёму ў Доме літаратараў. Функцыі аховы мерапрыемства ўсклалі на свае накачаныя трыцэпсы камбатанты нейкай праварадыкальнай сэкты. Упакаваныя ў чорныя кашулі, штандартэнфюрэры стаялі на ўваходзе і ўважліва сачылі, каб анархіст Канавальчык і яго крывое кру не прайшло бяз флаераў. На другім паверсе Г-ў арганізаваў кірмаш нацыяналістычнай атрыбутыкі — майкі са слоганам «Belarus ьber alles!», значкі з рунамі, паштоўкі з выявай паліцая — поўны набор для праварадыкальнай дэфлярацыі маладняку. Убачыўшы «чырвоную свалату», прапанаваў мне задаволіць сваё антыфашысцкае супэрэга — набыць згаданы Т-шырт і зрабіць аўтадафэ.

Нашто?! Маё сэрца сьпявала «Інтэрнацыянал» пры выглядзе гэтага трыюмфу волі.

Упэўнены, што абсалютная большасьць штурмавікоў ведала пра артыкул Глёбуса ў «Форуме-Лямбда», дзе ён (мяркую, дзеля эпатажу) дзяліўся з чытачамі сваім блакітным досьведам. А пра тое, што клясык літаратуры тварыў на Бабілёне, лепш яго маме ўвогуле не казаць.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0