Уладзімер Сіўчыкаў. Высакосны год: Хоку й танка. Менск: Радыёла-плюс, 2004.

Цікавасьць у Беларусі да папулярных жанраў традыцыйнае японскае паэзіі пачалася з Максіма Танка, які, дарэчы, адстойваў адпаведнае паходжаньне свайго псэўданіму — менавіта ад слова «танка». У 1996 г. па-беларуску пад назвай «Круглы год» выйшла й невялікая анталёгія беларускіх хоку. Але прыярытэт першага ў нас аўтарскага зборніку, што цалкам складаецца з твораў «японскіх» жанраў, цяпер належыць Уладзімеру Сіўчыкаву. Натуральна, што, гаворачы пра танка й хоку, створаныя на эўрапейскіх мовах, трэба заўсёды мець на ўвазе, што гэтыя мовы ня ў стане стварыць ані зрокавых, ані слыхавых вобразаў, аналягічных мове японскай. Але ў «эўратанка» ды «эўрахоку» магчыма ўзнавіць усходнюю сузіральнасьць, усходнюю мадэль сьветабудовы: «свет — рух — вынік». Таму ў гэтым зборніку няблага глядзяцца такія рэчы:

Асеньні вечар.

Засунуў юшку ў печы.

Адпачываю…

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Лявон Баршчэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0