У Польшчы галоўным вынікам выбараў у Эўрапарлямэнт стала нізкая выбарчая актыўнасьць (20%). На Беласточчыне яна асабліва мізэрная. У Гайнаўскім павеце на ўчасткі прыйшло толькі каля 7% выбарцоў. Мо дзеля гэтага зусім слаба (11% галасоў) выступіла «Самаабарона» — партыя Анджэя Лепэра, якога называюць польскім Лукашэнкам.

З 54 месцаў Польшчы ў Эўрапарлямэнце больш за ўсё атрымала лібэральная «Грамадзянская плятформа» — 15. Далей ідуць нацыянальна-каталіцкая Ліга польскіх сем’яў, кансэрватыўны «Закон і справядлівасьць», і толькі на чацьвёртым месцы — «Самаабарона». З 7 працэнтамі галасоў у палітыку вярнулася партыія польскай інтэлігенцыі — Унія свабоды.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

АДз, Варшава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0