22 чэрвеня, на гадавіну сьмерці пісьменьніка, ля ягонай магілы лёг гранітны валун зь фінскіх шхераў — адзін з тых суворых шэрых гранітаў, якія так упадабаў Быкаў падчас свайго жыцьця на чужыне.

За вечар яго ўкрылі васількі й ружы. Двое ў цывільным не саромеліся фільмаваць усіх, хто прыйшоў ушанаваць памяць пісьменьніка. Гэта ад такіх і такога пісьменьнік-франтавік вымушаны быў правесьці шэсьць год за мяжой.

На знак удзячнасьці за пакупку й прывоз валуна Беларускі ПЭН-Цэнтар прыняў Юку Малінэна, віцэ-прэзыдэнта Фінскага ПЭНу, у ганаровыя сябры беларускага пісьменьніцкага саюзу. Дастаўкай каменя апекаваліся таксама паэт Уладзімер Някляеў, журналістка Алена Лукашэвіч, пісьменьнікі Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0