Паказ дакумэнтальнага фільму Віктара Корзуна «Васіль Быкаў. Вяртаньне» адбыўся ў дзень сьмерці пісьменьніка 22 чэрвеня ў Беларускім ПЭН-Пэнтры.

У 23-хвіліннай стужцы — даўжэзная чарга на разьвітаньне з Быкавым, жалобнае бел-чырвона-белае шэсьце па праспэкце Скарыны. А за кадрам — «Магутны Божа» і голас самога пісьменьніка: Быкаў разважае пра свабоду чалавека і народу, пра нацыянальнае. «Кожны чалавек нараджаецца свабодным», — раз ад разу паўтарае пісьменьнік. І дае жорсткую самахарактарыстыку: «Я пэсыміст, які хоча быць абвергнутым — ці жыцьцём, ці гісторыяй, ці апанэнтам». Інтэрвію было ўзятае яшчэ ў 1997—1998 г., пасьля выхаду кнігі «Сьцяна», грошы на якую сабралі чытачы газэты «Наша Ніва», і перад вымушаным ад’ездам у Фінляндыю. Але ў фільм яно легла настолькі ўдала, што гледачы пасьля паказу пыталіся, ці не апошняе гэта быкаўскае інтэрвію.

«Мы нічога не рабілі адмыслова: сам матэрыял падказваў усё. Нават ідэя фільму нарадзілася спантанна — умоўна кажучы, за мыцьцём посуду. Я нічога спэцыяльна не задумваў. Фільм жыў сам па сабе і падказваў, якія кадры трэба ставіць, а якія — не», — кажа В.Корзун.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0