Кампазыцыя «Атлеты пад калёнамі» з параду 3 ліпеня быццам бы скрадзеная зь фільму «Алімпія» Лені Рыфеншталь.

Які сэнс быў закладзены ў сцэнаграфію гэтага палітычна-вайсковага шоў? Камэнтар кінакрытыка Андрэя Расінскага.

На парадзе 3 ліпеня не было новых вынаходак. Улада як відовішча ўлады — для аднаго чалавека і аднаго актора. Калі вэтэраны ехалі на машынах, яны махалі рукой галоўнаму гледачу: відовішча пабудавана так, быццам гэта яны абавязаныя яму жыцьцём, а ня ён — ім.

Праехалі танкі, праляцелі самалёты — у краінах з імпэрскай ці таталітарнай традыцыяй вайсковы парад натуральны: Францыя, Расея, Паўночная Карэя. Прайшла сельскагаспадарчая тэхніка — некаторых вайскоўцаў падобнае суседства абурае, але што ў нас не ваюе? Трактар — гэта перадавая зброя бітвы за ўраджай. Як перадавой зброяй у барацьбе за эканамічную легітымацыю зьяўляюцца лядоўні «Атлянт» і тэлевізары «Гарызонт».

Абавязковыя збраяносцы — спартоўцы, якія паказалі кампазыцыю «Атлеты пад калёнамі». Гэтая сцэнка быццам скрадзеная зь фільму «Алімпія» Лені Рыфэншталь. Суворыя рэжымы заўжды любілі грэцкую клясыку.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0