38 аўтараў пасьпелі пад адной вокладкай падзяліцца тым, што запала ім у памяць пры знаёмстве з выдатным Беларусам.

Будзем спадзявацца, што кніга «Наш Быкаў» — гэта толькі першы том праекту, які абавязкова будзе мець працяг. Спадзяюся, што ўжо напісалі ці пішуць свае згадкі альбо й эсэ пра самага вядомага ў шырокім сьвеце беларуса-гуманіста Сяргей ды Ірына Быкавы, Янка Брыль ды Сьвятлана Алексіевіч, Аляксандар Лукашук ды Якуб Лапатка, Крыстаф Гойбнэр ды — чаму б і не? — Вацлаў Гавал; урэшце, сам Генадзь Бураўкін, які ў рэцэнзаваным томе абмежаваўся толькі вытрыманым у традыцыйнай манеры словам «Ад укладальніка». Трэба пісаць пра Быкава, пакуль не пасьціраліся ў памяці дэталі, пакуль іх месца трывала не пазаймалі міты. Бо чым болей будзе праходзіць часу, тым болей будзе знаходзіцца быкаўскіх «сяброў» і «дабрадзеяў», што, не раўнуючы як у гісторыі з тым «бервяном Уладзімера Ільліча», захочуць ахвотна прыляпіцца да імя Быкава альбо хоць якім бокам прасьлізнуць усьлед за ім у Гісторыю.

Лявон Баршчэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0