Эканамічны рост

Крытыкі: «Вынік спрыяльнай каньюнктуры, рост адбываецца ва ўсіх краінах СНД, незалежна ад таленту іхных кіраўнікоў. У Беларусі затое не праведзена мадэрнізацыя эканомікі, не рэфармаваны адносіны ўласнасьці».

Стабільнасьць

Крытыкі: «Гэта слова, якое нічога ня значыць. Што, у Літве ці Фінляндыі нестабільнасьць? Гэта фасад, за якім масава парушаюцца правы чалавека, калі асоба бяспраўная перад сыстэмай, а сама сыстэма ў доўгатэрміновым пляне няўстойлівая, бо не грунтуецца на праве і прыватнай уласнасьці».

Добраўпарадкаваньне і чысьціня

Крытыкі: «Паказуха і безгустоўнасьць».

Захаваньне незалежнасьці

Крытыкі: «Насуперак ягонай волі. Міжнародная ізаляцыя і адсутнасьць шанцаў на ўваходжаньне ў Эўразьвяз, без чаго краіна застаецца на задворках».

Нізкая карупцыя

Крытыкі: «Гэта не заслуга Лукашэнкі, а нацыянальная асаблівасьць».

Сацыяльная абароненасьць

Крытыкі: «Дэградацыя і сьпіваньне, асабліва вясковага насельніцтва, набылі нечуваныя памеры. Упершыню ў Беларусі сталі піць больш, чым у Расеі».

Фармаваньне ўласнае палітычнае эліты

Крытыкі: «Лукашэнка раскалоў грамадзтва, дзеліць людзей на сваіх і чужых, пашырае хамства і нецярпімасьць».

Посьпехі ў спорце

Крытыкі: «Наадварот, спорт не атрымаў саліднай базы і спонсараў. А якое Лукашэнка мае дачыненьне да генэтычнага патэнцыялу волатаў-беларусаў?»

Міжнацыянальны мір

Крытыкі: «А ў Беларусі і так ніколі не было міжнацыянальных канфліктаў. Затое ніколі раней не шальмаваліся нацыянальная мова і культура».

Захаваньне ўсеагульнай адукацыі

Крытыкі: «Павелічэньне адрыву ад перадавых краін, зьніжэньне прэстыжу адукацыі, заняпад сярэдняй школы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0