Каб зарабіць у Беларусі летам, трэба ціскацца ў аўтобусах, бегаць па горадзе ці хаця б быць членам БРСМ.

А каб працаваць за мяжой, трэба абавязкова вярнуцца.

«Клубнічка» і бульба летняе працы.

Хавайся ад бульбы

Цэнтар занятасьці насельніцтва можа ўладкаваць толькі на пастаянную працу, а сэзоннай падпрацоўкай не займаецца. Адзіны варыянт — запісацца ў студатрад, які прапануецца ня толькі цэнтрам, але і ВНУ. Праца даецца тым органам, які набірае атрад.

Самую наіўную прапанову на рынку летняй працы даў Маскоўскі райвыканкам Менску. У абвестцы прапанавалася ўсім — «ад піянераў да пэнсіянэраў» — заняцца пераборам бульбы. Плацяць у залежнасьці ад таго, колькі зробіш. Але ж мала.

Праца ў летніку — таксама варыянт занятасьці ў дзяржструктурах. Аднак аплата ня самая вялікая: студэнт-практыкант 3 курсу атрымае там блізу 95 тысяч. Выхавацелі — 140—150. Іншы варыянт — паехаць працаваць важатым і адпачываць у расейскі летнік. Такую паслугу нярэдка прапануе БРСМ па месцы вучобы. Хто быў, кажа, што лепей ня лезьці: і грошы малыя, і адказнасьць за дзяцей. У БРСМ можна запісацца ў інфармацыйныя, кампутарныя і будаўнічыя брыгады.

Можна падацца і ў кандуктары-кантралёры ў гарадзкі транспарт. За месяц цісканіны ў славутым мен-скім «сотым» аўтобусе можна атрымаць 120—150 тысяч. Сюды дадаецца працэнт ад продажаў і прэміяльныя. Усяго атрымліваецца каля 220 тысяч. Столькі ж можна атрымаць і за працу прадавачак білетаў на вуліцах і ў кіёсках.

Чалавек-рэкляма

1 даляр і 20 цэнтаў за гадзіну — такая прыкладная стаўка вулічнага прамоўтэра. Анатоль рэклямуе на праспэкце Скарыны вядомыя расейскія сухарыкі. Кажа, што праца яго задавальняе: ён мусіць стаяць тры гадзіны на дзень цягам тыдня. Усяго за гэты час ён заробіць каля 25 даляраў. Наагул, максымальныя стаўкі ў агенцтвах — да 1,5 даляра. Пасады падзяляюцца для прамоўтэраў-«пачаткоўцаў» (раздача абвестак і ўлётак), «сярэдніх» (начапіць на сябе рэклямны шчыт ці касьцюм) і «асаў» (акцыі).

Пасьля таго як не былі падоўжаны ліцэнзіі прыватным падпісным агенцтвам, рэзка зьнізілася неабходнасьць у кур’ерах. Запрашаюць збольшага на пастаянную працу. Заробак, паводле абвестак, 240—360 тысяч за месяц. Часам за яго можна трапіць у сапраўдную кабалу: мусіш працаваць квартал штодня, апроч выходных. Аплата — у канцы квартала. Калі прапусьціў хоць дзень — звальненьне бяз выплаты заробленага. За распаўсюджваньне газэт, пры ўмове частковага працоўнага дня, плацяць 50—70 «зялёных».

Можна таксама расклейваць абвесткі. Але тут свая небясьпека. Лёгка можна натрапіць на міліцыянтаў. У такім выпадку — штраф 0,5 базавай велічыні (амаль 10 тысяч рублёў).

Што такое «cladocer»?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Трафілаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0