Пакуль
на месцы бу­дучай
студэн­цкай вёскі
пастаральныя
пэйзажы

Студэнцкую вёску між мэдунівэрсытэтам і колішняй Рылаўшчынай абяцаюць пабудаваць за год.

Чуткі пра будаўніцтва зьяўляліся то тут, то там. А ўчора дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла пра месца і тэрміны будаўніцтва студэнцкай вёскі ў Менску.

Мяркуецца, што дзевяць студэнцкіх інтэрнатаў, адміністрацыйны корпус з падземнай аўтамабільнай стаянкай, інтэрнат для асьпірантаў, культурна‑забаўляльны цэнтар і гасьцініца разьмесьцяцца недалёка ад мэдунівэрсытэта.

Першая студэнцкая вёска ў Менску па плянах мусіць быць гатовая прыняць жыхароў у 2009 годзе. А пачатак будоўлі заплянаваны на наступны год. Такім чынам, студэнцкая вёска будзе пабудаваная за адзін год.

Як паведамляе Першы канал, праект ужо прайшоў узгадненьне ў Камітэце архітэктуры і стане першым на прасторах СНД. У студэнцкай вёсцы будзе жыць болей 9 тысяч студэнтаў.

Кастусь Прагулевіч, Generation.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0