26—27 чэрвеня ў Лакцянах на Астравеччыне з нагоды 110-годзьдзя з дня нараджэньня Альбіна Стаповіча сабралася грамада на пяць дзясяткаў чалавек — ушанаваць памяць славутага ксяндза, адсьвяткаваць Купальле і проста сустрэцца сяброўскім колам.

Натхняльнікам і рэжысэрам сустрэчы сталі краязнавец Алесь Юркойць і сябры суполкі «Вільняр».

Альбін Стаповіч (Стэповіч), брат вядомага Казімера Сваяка, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, быў загадчыкам друкарні імя Скарыны, быў сярод заснавальнікаў Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У 1927—30 гадах зьяўляўся віцэ-старшынём Беларускай хрысьці-

янскай дэмакратыі і выдаўцом яе друкаванага органу — «Беларускай крыніцы», быў дэпутатам польскага сойму. Да сканчэньня зямнога жыцьця (18 сьнежня 1934) Альбін Стаповіч працаваў кіраўніком беларускага хору пры касьцёле Сьв.Мі-калая ў Вільні.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Усевалад Сьцебурака

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0