Дзіўна, але называць нашых мужчын мужчынамі неяк не выпадае. Глянеш — і без сумневу на язык просіца сялянскае, крыху грубаватае «мужык».

Калі б у мяне была мажлівасьць выбіраць бацьку, я б не нарадзіўся ўвогуле.. Альбэр Камю

Усё пачалося з таго, што бацька падараваў маме на дзень народзінаў куплены на кірмашы… кумпяк. «Міла!» — падумала я і пырснула са сьмеху. Аднак гэты выпадак не прайшоў бясьсьледна.

Дзіўна, але называць нашых мужчын мужчынамі неяк не выпадае. Глянеш — і без сумневу на язык просіца сялянскае, крыху грубаватае «мужык». Вядома, усіх пад адну плянку ставіць зусім няправільна, але думаю, што многія пазнаюць тут сябе.

Слабасьць

Бадай, гэтая якасьць уласьцівая ўсім без выключэньня мужыкам. Слабы. Бязвольны. Яму хутка 27, а дагэтуль сустракаецца з васьміклясьніцай, якая душыцца сьлінай і зазірае неразумна ў вочы свайму ідэалу, пачуўшы аповед пра экзыстэнцыялізм. Ён адчувае сябе пры гэтым на вышыні, ледзьве ня геніем.

Узвысіцца над слабым — самая яскравая праява ўласнае волі.

Бездапаможнасьць

Мужыкі абсалютна не прыстасаваныя да жыцьця. Не гавару тут пра вызваленых ад зямных праблем творцаў, схільных да працяглых мэдытатыўных дзеяньняў і доўгіх пакутлівых перажываньняў, ды падобных завоблачных летуценьнікаў, астральныя целы якіх знаходзяцца дзесьці ў XVI стагодзьдзьдзі. Тут размова пра стандартнага жанатага мужыка гадоў сарака-пяцідзесяці, які кожную раніцу пытаецца ў маці сваіх дзя-цей, якую кашулю яму адзець сёньня і дзе ляжаць ягоныя шкарпэткі. Мужыкі!!! Няўжо нельга зазірнуць у шафу без дадатковых пытаньняў?! «А што мне паесьці?» — спытае ён перад абедам, пасьля чаго (!) здыме накрыўкі ўсіх рондляў, што стаяць на пліце, і нават суне свой нос у імбрычак. Вядома, палянуецца разаграваць ежу, расчаравана запіхне ў сябе якога хлеба з варэньнем, а ўвечары будзе стагнаць, што яму баліць страўнік і хутка ўтворыцца язва. Відавочна, што ва ўсім вінавата жонка, а ня ўласная лянота і бездапаможнасьць.

Тормаз

Запаволенасьць праяўляецца найперш ва ўзаемінах з прадстаўніцамі процілеглага полу. Што ні кажыце, а не хапае нашым мужыкам прапэлера ў адным месцы. Знаёмая сытуацыя: яны вучацца ці працуюць у адной установе. Паўгоду ён ходзіць кругом ды навокал (аж застракацеў у вачах!), пазірае, але, злавіўшы сьмелы пагляд, зьбянтэжана адводзіць вочы. Яна даўно запрыкмеціла гэтага сарамягу і пачынае першая вітацца; ініцыятыва сустракацца таксама зыходзіць з боку дзяўчыны. Пасьля двух месяцаў «дарослых» сустрэч ён сарамліва адварочваецца, калі яна пераапранаецца…

Тут я нават гатова апраўдаць сваю сяброўку, якую доўгі час абвінавачвала ў здрадзе Радзіме і непатрыятызьме за тое, што яна сустракалася з пэруанцам. Не, не хапае нашым мужыкам той жарсьці ды палкасьці, якой чакаюць беларускі.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Люда Асіпенка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0