Ці ўсьведамляе дзяржава, што, аддаючы калгасы ў арэнду, яна аддае таксама частку палітычнай улады?

Калі так, то яе клясавая сутнасьць выяўляецца проста нахабна. Эліта добраахвотна паступаецца ўладнай прасторай, дзе ўлада ня здольная прыносіць бабак. Апазыцыя таксама магла б за 17000 руб. набыць сабе вёсачку…

Прэзыдэнцкі сынэдрыён сынтэзаваў кангеніяльную ідэю — любы чувак можа выкупіць нерэнтабэльны калгас прыкладна за скрыню «Крыніцы»: 17000 рублёў. Бацькавы яйцагаловыя ўжо тужацца адпаведным дэкрэтам.

Хаця я ў сельскай гаспадарцы ні бум-бум, мяркую, што прэзыдэнцкі эдыкт азначае вялікі аграрны set-up. Як сьцьвярджае сайт Хартыі, жыцьцё паловы з 2300 беларускіх калгасаў нагадвае экзыстэнцыю сярэдняй недзяржаўнай арганізацыі з той розьніцай, што аплікейшаны пішуць ня Сорасу на гранты, а бацьку на крэдыты.

У выніку «канцэсізацыі», са слоў крыэйтэраў аграрнай рэформы, за кальцавой раскінецца беларуская Аркадыя: сучасны Васіль Дзятлік будзе прыстойна зарабляць у сучаснага бізнэсмэна Карча, якому, у сваю чаргу , хопіць гешэфтаў, каб: а) закадзіравацца; б) уставіць старому Карчу новыя зубы і в) звазіць жонку Ганну Чарнушку зь дзіцем у сталічны «Макдональдз».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0