Масква памяняла вайсковае камандаваньне пасьля шэрагу паразаў на Каўказе.

Расейскія войскі не кан-тралююць нават Грознага, прызнаў у пятую гадавіну пачатку вайны пракурор Чачэніі Ўладзімер Краўчанка ў інтэрвію газэце «Коммерсантъ». У траўні загінуў Кадыраў. У чэрвені партызаны атакавалі Інгушэцію, зьніш-чыўшы сотню салдат і чыноўнікаў. У ліпені партызаны напалі на вёску Аўтуры і забілі 50 салдат і міліцыянтаў.

Расейскія вайскоўцы толькі пасьля таго, як інфармацыю паведамілі незалежныя крыніцы, прызналіся, што бой у ваколіцах Аўтуроў быў. Расейская вэрсія адрозьніваецца ад вэрсіі відавочцаў, сьведчаньні якіх запісала незалежнае Таварыства расейска-чачэнскай дружбы зь Ніжняга Ноўгараду.

Аддзел партызанаў сярод белага дня ўсту-піў у Аўтуры. Перастрэлка цягнулася цэлы дзень, але дапамога абложаным міліцыянтам ня йшла. Толькі пад вечар зь недалёкіх Шаляў прыбыла калёна войск. Партызаны адступілі ў лес, каб завабіць пагоню ў засаду. У начным баі загінула амаль 50 расейскіх салдат і міліцыянтаў. 12 трапілі ў палон.

У той жа час у Грозным быў зьдзейсьнены няўдалы замах на выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта Чачэніі Сяргея Абрамава. Абрамаў выжыў, але, паводле сьведкаў, загінула сама меней 18 міліцыянтаў і салдат (паводле афіцыйных зьвестак, загінуў ахоўнік Абрамава, а яшчэ двое былі паранены).

СП; gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0