Андрэй Кузьменка, лідэр папулярнага кіеўскага гурту «Скрябін», возьме ўдзел у «Крамбамбулі».

Андрэй даў згоду прасьпяваць з Вольскім песьню «Суседзі».

«Скрябін» днямі мусіць прыехаць у Менск для запісу. Як сказаў Кузьма, «до Вольського їду після 18-го», хоць гурт цяпер і звышзагружаны канцэртнымі выступленьнямі. «Скрябін», які нядаўна адсьвяткаваў сваё 15-годзьдзе, перад выездам у Менск даў два выступы ў Партугаліі, а адразу пасьля нас едзе на гастролі ў Амэрыку.

Народны Скрыпка і «Країна мрій»

А тым часам Алег Скрыпка, які ў свой час ад удзелу ў «Крамбамбулі» адмовіўся, бо «бачыў сябе ў рэчышчы аўтэнтычнага этнічнага мастацтва», стаўся ініцыятарам найбуйнейшага ў славянскім сьвеце фольк-фэсту «Країна мрій» (такую ж назву мае адзін зь першых альбомаў «ВВ»). У мінулыя выходныя ў Кіеве на Пеўчым полі адбывалася пазбаўленае аналягаў як па маштабах, так і па канцэпцыі дзейства, у якім бралі ўдзел найлепшыя прадстаўнікі ўкраінскага фольк-мастацтва і каля двух дзясяткаў запрошаных з паўтара дзясяткаў краін — сярод іх і наш «Палац».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Квіткевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0