Крымінальная справа супраць непаўналетніх «зуброўцаў» Максіма Громава і Кацярыны Клімко паводле арт.341 («Апаганьваньне будынкаў ці іншых збудаваньняў цынічнымі надпісамі або выявамі») спынена.

Падлеткаў затрымалі ў Менску 25 траўня, калі яны пісалі на прыпынку заклік «Свабоду Марынічу!». У пастанове сьледчы Савецкага РУУС старшы лейтэнант міліцыі Дз.Яцына зазначыў: «Падазроныя Громаў М. і Клімко К. наносілі на будынкі надпісы «Свабоду Марынічу!». Гэты надпіс не зьяўляецца цынічным і не супярэчыць грамадзкім і агульнасацыяльным ідэалам, а таксама не крытыкуе агульнапрынятых культурна-духоўных каштоўнасьцяў, таму нанясеньне такіх надпісаў на будынкі і збудаваньні не ўтварае складу злачынства, прадугледжанага арт.341 КК Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0