Сталіца выявілася непадрыхтаванай да трапічных дажджоў.

У многіх дамах давялося адпампоў-ваць ваду з сутарэньняў. Стыхія залі-ла лёхі гандлёвага дому «На Нямізе» і прарвала страху ў ГУМе. Дождж рабіў непраезнымі вуліцы кшталту Кірава, Нямігі ды праспэкты Дзяржынскага й Машэрава, дзе ёсьць глыбокія нізіны. Сьцёкавыя люкі не спраўляліся з напорам, утвараючы велічэзныя ставы.

На пачатку праспэкту Дзяржынскага ўтварылася «возера» глыбінёй 2 м: сьцёкавыя люкі наглуха забіла сумесь пяску, гліны й сена, якое сохла паабапал дарогі. Легкавікі і маршруткі (8 машынаў), якія трапілі ў вадзяны палон, зьніклі пад вадой. У аўтобусе 23-га маршруту, які апынуўся ў імправізаваным вадаёме, як распавядалі пасажыры, напорам вады проста выбіла люкі ў падлозе. Такімі ж фантанамі вады струменілі люкі гарадзкой каналізацыі. Яшчэ адзін вадаём з 18 «вадаплаўнымі» аўтамабілямі ўтварыўся на былым Камароўскім балоце паміж вуліцамі Куйбышава і Кульман. Відавочцы залевы параўналі яе з галівудзкім фільмам-катастрофай «Пасьлязаўтра», якая акурат цяпер ідзе ў сталічных кінатэатрах: перад накрыцьцём Нью-Ёрку хваляй быў рыхтык такі самы патоп.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0