«Народную волю» апісалі цалкам, разам зь лінолеюмам

Рэдакцыя «Народнай волі» працуе на апісаных кампутарах. Судовыя выканаўцы 2 і 3 жніўня апісвалі маёмасьць паводле судовага рашэньня на карысьць Сяргея Атрошчанкі. Налічылі на 59 млн руб. «Палічылі ўсё, напэўна, зь лінолеюмам разам. Бо нашы кампутары столькі не каштуюць. У нас іх дзясятак, нармальных — штук шэсьць, астатнія дапатопныя», — кажа намесьнік галоўнага рэдактара Алесь Сіліч.

Паводле закону, пры непагашанай на працягу 10 дзён запазычанасьці судовыя выканаўцы могуць канфіскаваць тэхніку. Пакуль толькі на 17 млн (15 млн Атрошчанку і 2 млн за судовыя выдаткі). Аднак на рэдакцыі яшчэ вісіць шматмільённы суд з Рыбаковым.

4 жніўня быў арыштаваны банкаўскі рахунак газэты. Для 15 штатных супрацоўнікаў «НВ» (5 журналістаў і 10 тэхработнікаў) гэта азначае, што 6 жніўня яны не атрымаюць заробкаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0