Выстава Руслана Вашкевіча ў зачыненым ЭГУ

Творы Руслана Вашкевіча, выстаўленыя ў галерэі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, ня страцілі ні свайго іранічнага палатнянага аблічча, ні сьмелых мазкоў задум. Зьмяніліся вонкавыя ўмовы, празь якія навучэнцы вымушаны шукаць прытулку ў іншых установах, а я — прасіць гаваркога вахцёра адамкнуць залю. Дзякуючы ласцы вартаўніка апынаюся ў парадаксальнай прасторы выставы, што зьмяшчаецца ва ўнівэрсытэце, якога ўжо няма. На сваёй скуры адчуваеш дыялёг гледача ды творцы, Эўропы Заходняй ды тутэйшай.

Уражвае адвага мастака, які, бы маленькі хлопчык, імкнецца перабудаваць увесь сьвет на свой густ, часам нават вывернуць на левы бок. Ён, бы гадаванец краю «Кока-колы» Эндзі Ўоргал ці сын зямлі фрывольных жартаў Марсэль Дзюшан (адзін размножыў Мону Лізу, другі прымаляваў ёй вусы), робіць замах на шэдэўры клясыкі. Нездарма адна з самых характэрных выяў — «Дзяўчына на шары наадварот», дзе мяняюцца месцамі творца ды аб’ект — на першы плян выходзіць дзяўчынка, а не мастак (дадайце шчэ аспэкт гендэрнае праблематыкі).

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Болачка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0