Расейцы ня лічаць злачынствы ў Катыні генацыдам ці злачынствам супраць чалавецтва

Расейцы ня лічаць злачынствы ў Катыні генацыдам ці злачынствам супраць чалавецтва і таму ня будуць перасьледаваць выканаўцаў расстрэлаў, якія яшчэ жывуць, пачулі 3 жніўня ў Маскве прадстаўнікі польскага Інстытуту нацыянальнай памяці (ІНП). Расейцы баяцца прэцэдэнту. Беларусаў на сустрэчы не было. Пытаньне Катыні хвалюе Менск ня больш, чым праўда пра Курапаты.

Масква і Варшава маюць розныя погляды на катынскае пытаньне.

Адбылося сутыкненьне юрыдычных пунктаў гледжаньня. Паводле польскага права, злачынны загад не выключае адказнасьці тых, хто яго выконвае. Аднак расейскія законы не прадугледжваюць такіх высноў наўпрост. Згодна з тлумачэньнем расейскай пракуратуры, можна казаць пра нейкую адказнасьць, калі ідзе гаворка аб забойстве больш як дзесяці чалавек. Палякі кажуць, што маюць зьвесткі прыкладна на дзьве тысячы выканаўцаў.

Абодва бакі пагаджаюцца з тым, што амаль 22 тысячы афіцэраў польскага войска (сярод якіх тысячы ўраджэнцаў беларускіх зямель), што пайшлі ў палон да саветаў у 1939 г., былі расстраляны на загад Масквы. Зьдзейсьнілі гэта органы НКВД. Расейцы не адмаўляюцца ад злачынства, не заніжаюць лічбы ахвяраў, не хаваюць выканаўцаў. Ахвяры лічацца па змоўчаньні «палякамі», бо беларускія ўлады ніякім чынам не пацікавіліся лёсам сваіх землякоў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Руслан Равяка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0