казка
Першая нацыянальная Сарока: Бяда! Бяда! Нас абразілі! Аплявалі! Усіх на зьвярыныя гульні пускаюць — і азіяцкіх тыграў, і акуня марскога ў слоіку, і нават мядзьведзя са сьцягам, а Сіваконя, гонар і надзею нашага лесу, — не!
Барсук (вымятаючы сьмецьце): Як гэта так?
Сарока (рэзка збавіўшы гучнасьць): Кажуць, лыч у брудзе. (Ізноў гучна) Ганьба! Ганьба!...
Барсук: За лесам брудных лычоў ня любяць. Вунь Парсюк суседзкі высунуўся быў — дык яго адразу ў заапарк. У нашага льва...
Дзікі Сабака (нячутна падышоўшы): У Караля Льва!
Барсук: Добра, добра — у караля льва...
Дзікі Сабака: У Караля Льва, я сказаў!
Барсук: ...дык у Караля Льва ледзьве зайцоў хапіла, каб выкупіць.
Дзікі Сабака (мякчэе): Сіваконя голымі рукамі не ўзялі б! Ён толькі апошнія гады ў сіваконскай скуры ходзіць. А раней быў о-го-го! Парадак у лесе навёў. Эх былі часы! Цяпер хіба папугайчык які зрыфмуе «леў—акалеў», дык паласуешся...
Барсук: А што ўсё-такі будзе з алімпійскай надзеяй?
Дзікі Сабака: Вунь воўк з адміністрацыі бяжыць, у яго спытаем.
Воўк: Поўны непратык. Ужо і ліса па замежных справах круцілася, і салавей ноту браў — не пускаюць, і ўсё. Эх, казалі ж яму: нацягвай скуру, хавай іклы... Лётае во цяпер па лесе.
Сіваконь (не спыняючыся): Якія іклы! Я на новай пасадзе ўвогуле траваядны і няпарнакапытны. І пакуль не даказалі, што я там недзе некага задраў, няма чаго наносіць мне — і ня толькі мне — маральныя траўмы. Я ж харошы! Я і мухі не зачаплю!...
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Сяргей Мікулевіч