Альбом варты куды больш пачэснага месца, чым сам дуэт заняў на конкурсе.
Маючы на рахунку два з паловай выдадзеныя альбомы плюс безумоўны хіт, зь якім дуэт выступаў на «Эўрабачаньні», ды колькі раней ня выдадзеных песень, зборнік «лепшага» можна было рабіць. Без варыянтаў. Бо дыск гэты, так варта разумець, адрасаваны найперш тым, хто мала што ведае пра гэтых музыкаў.
І зборнік удаўся — такое «тры ў адным», калі лічыць мовы, на якіх выконваюцца песьні. Яны даюць уяўленьне пра шырыню творчых памкненьняў дуэту: гэта могуць быць эўрашлягеры («Мой Галілей»), усходнія шлягеры (тры песьні на расейскай мове, якія раней і не выдаваліся) і ўласнабеларускія шлягеры (апрацоўкі народных песень).
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Лепшы СЛУХАЧ
«Аляксандра і Канстанцін». (р) «Вестрекордс-плюс», 2004.