Рана ці позна хаосу і расчараваньню прыходзіць канец.
І абвяржэньнем расхожай фразы «ў беларусаў свайго кінэматографу няма» рана ці позна зьяўляецца кіно.
Наша грамадзянская дакумэнталістыка апошніх дзесяці гадоў распавядала альбо пра рэчы прыватныя, альбо кпіла з рэчаіснасьці, або малявала яе мусова цёмнымі фарбамі. Згадваецца, як аўтары пачыналі расповед пра Беларусь сцэнамі разбору сьвіной тушы на Камароўскім рынку ці шабасам сатаністаў, якія ўкрыжоўваюць сабаку. І цалкам можна было зразумець стваральнікаў такіх фільмаў — сапраўды ж дастала. Але такі настрой, такія ілюстрацыі рэжысэрскай роспачы ніяк не спрыялі ані роздуму, ані хоць якому прасьвятленьню наперадзе. Словам, даўно хацелася пабачыць кіно яснае і разумнае, у якім не было б гэтага рэжысэрскага «дастала». І такое кіно зьявілася. Дзякуючы аўтару Віктару Корзуну, дзякуючы магічнаму зьбегу абставінаў, а найперш дзякуючы Васілю Быкаву. Галоўным героем фільму стаў наш народ.
Народ таксама можна паказваць па-рознаму. Можна выбіраць у вулічным натоўпе сінюшныя твары бамжоў ці якіх недарэкаў і калі пры гэтым за кадрам гаварыць пра Беларусь, ва ўяўленьні гледача гэта і будзе Беларусь — сінюшная, страшная. У фільме В.Корзуна мы бачым цалкам адваротную карціну.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Сяргей Дубавец