Музыка «садыстаў» гэткая ж далёкая ад панку, як беларускі футбол — ад фіналу чэмпіянату сьвету.

Альбом гэты не нашмат адрозьніваецца ад папярэдніх што па музыцы, што па тэматыцы тэкстаў песень, што па аранжаваньнях. Ды разам з тым адчуваецца, што музыкі не стаяць на месцы: альбом запісаны якасна, густоўна, тут амаль няма недарэчных, не да месца цытат, вельмі актыўна працуе акардэон Аляксандра Катовіча.

Што такое музыка «садыстаў» у цэлым? З пункту гледжаньня стылістыкі — гэта нешта накшталт сучаснага гарадзкога рамансу, які пабудаваны часам на знарочыстых штампах, цытатах і намёках на агульнавядомае з адначасным ужываньнем сьцёбу як стылевызначальнага элемэнту.

Недасаджаны СЛУХАЧ

Група «Садъ». (р) аўтарскае выданьне, 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0