Чэскае мястэчка з 700-гадовай гісторыяй пакрысе ператварылася ў Мэкку аматараў клясычных шахматаў, брыджу, го і іншых гульняў, напрыклад, той, што ў нас завецца «швэдкамі».

Фэстывалі тутака арганізуюцца кожнае лета з 1996 г. Сёлетні меў статус чэмпіянату Эўропы сярод аматараў, дарма што побач змагаліся гульцы высокага палёту. Беларусы ў Пардубіцэ — не навічкі. У 2004 г. намесьнікам галоўнага арбітра ў Пардубіцэ працаваў музыка й перапісачнік Зьміцер Лыбін, а за дошку селі такія знакамітыя асобы, як Сяргей Азараў, браты Жыгалкі, Мікіта Маёраў, Андрэй Малюш, трэнэрка Руслана Мачалава… Сваіх выхаванцаў падтрымаў сталічны Палац шахмат і шашак, які аплаціў вандроўку.

Калі летась удзельнікі турніру пакутавалі ад сьпёкі і гулялі з мокрымі ручнікамі на галовах, сёлета арганізатары скупілі ўсе кандыцыянэры ў акрузе і забясьпечылі належны камфорт.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0