У гісторыі Беларусі ёсьць асобы, якія веліччу духу зрабілі б гонар любой нацыі.

У ліку такіх паэтка Ларыса Геніюш, якая прайшла жахлівыя канцлягеры, але не скарылася і да канца жыцьця не прыняла савецкага грамадзянства. Кожны год на дзень нараджэньня паэткі ў Зэльву прыяжджаюць людзі з усёй краіны.

Нарадзілася Ларыса Геніюш (дзявочае прозьвішча Міклашэвіч) у маёнтку Жлобаўцы Ваўкавыскага павету. Лёс быў надзвычай жорсткі да паэткі і яе блізкіх. Бацька згінуў у Гарадзенскай турме ў 1939-м, маці памерла ад голаду ў высылцы ў Казахстане ў 1945-м, брат Аркадзь злажыў галаву пад Монтэ-Касіна ў баях з фашыстамі.

У лютым 1949-га паэтку засудзілі на 25 гадоў савецкіх лягераў. Выйшаўшы на волю, Ларыса Геніюш пасялілася на радзіме мужа ў Зэльве. Хата Геніюшаў у Зэльве стала месцам паломніцтва для адраджэнцаў.

Улады павыкідалі творы паэткі са школьных праграм. Але неўміручыя радкі нельга сьцерці цыркулярамі. Нядаўна ўбачыла сьвет кніжка дзярэчынскага краязнаўца Пятра Марціноўскага «Наша Лорка». Летась ля зэльвенскай царквы ўсталявалі помнік паэтцы. На ім бракуе памятнай шыльды, але гэта справа часу.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Х.Каменскі, Зэльва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0