Чавэса слушна называюць лацінаамэрыканскім Лукашэнкам.

Вэнэсуэльскі папуліст правёў рэфэрэндум аб даверы сабе — і выйграў. Увага да Вэнэсуэлы ў ЗША непараўнана большая, а ўсё ж Чавэс застаўся. Амэрыка ня ўсёмагутная. Яе параза ў Каракасе перагукаецца з ірацкай у тым пляне, што цэны на нафту ня маюць шанцаў на зьніжэньне. Адпаведна, высокія даходы расейскага ПЭК гарантуюць добры попыт на беларускія тавары, а пераарыентацыя Беларусі на іншыя рынкі адкладваецца на сьвятога ніколі.

Сьвет стаўся малы, і далёкая перамога Чавэса аказваецца зарукаю эканамічнага буму ў гэтым зерні ў арэху Эўропы — Беларусі. Але да чаго гэта прывядзе? Толькі да росту веры ў сябе. Ва ўсім астатнім Беларусь — не Вэнэсуэла.

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0