Папулярнасьць Алімпійскіх гульняў у ЗША можна параўнаць з «аранжавым» узроўнем бясьпекі, уведзеным Белым домам у Нью-Ёрку ў адказ на пагрозы тэрактаў «Аль-Каіды».

Адзначаныя ў плянах баевікоў фінансавыя будынкі ў Нью-Ёрку цягам 24 гадзін ахоўваюцца ўзброенымі да зубоў вартаўнікамі. Грузавікі на ўезьдзе ў горад праходзяць абавязковы паліцэйскі кантроль, значна замаруджваючы трафік. Максымальна жорсткі характар набыла праверка людзей пры ўваходзе на ўсе без выключэньня масавыя мерапрыемствы. Гэта тое, што перашкаджае амэрыканцам штодня. На небясьпеку тэрактаў большасьць не зважае. Жыцьцё бяжыць сваім ходам.

Гэтаксама і Алімпіяда. Спаборніцтвы паказваюць чатыры тэлеканалы. У цэнтральных газэтах — усе вынікі і падрабязнае апісаньне падзей. Але нават самая відовішчная частка Гульняў — цырымонія адкрыцьця — засталася ў цені шокавага прызнаньня губэрнатара-гея Нью-Джэрзі Джэймса Макгрыві і страшэнных наступстваў урагану Чарлі ў Флорыдзе.

«Дзякуй нябёсам, што не адбылося ніякіх непрадбачаных інцыдэнтаў. Дзякуй нябёсам, што ўсё прайшло гладка. І дзякуй нябёсам, што ўсё гэта скончылася», — так «The Washington Post» не пакінула каменя на камені ад арганізатараў і галоўнага праваўладаньніка трансьляцыі трохгадзіннага шоў у ЗША тэлеканалу NBC, абвінаваціўшы іх у звышкамэрцыйнасьці.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Кастусь Лашкевіч, Нью-Ёрк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0