Кіраўніца «Беларусбанку» Надзея Ермакова можа стаць кандыдаткай у дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай акрузе №75.

Яе гатовыя вылучыць калектывы адразу некалькіх прадпрыемстваў раёну. У такім разе яна будзе процістаяць цяперашняму віцэ-сьпікеру палаты і сябру дзяцінства А.Лукашэнкі Ўладзімеру Канаплёву.

Гэты факт ускосна пацьвярджаецца тым, што супрацоўнікі штабу У.Канаплёва прапаноўвалі некалькім сябрам апазыцыйных партый з Шклова зьбіраць подпісы за свайго шэфа. Усе адмовіліся, дарэчы.

Акруга №75 незвычайная. У яе ўваходзяць аж тры раёны: Шклоўскі, Бялыніцкі, Круглянскі. Ад БНФ у ёй мае стартаваць лідэр магілёўскае арганізацыі Рыгор Костусеў.

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0