Перадапошні ўік-энд лета можна па праве назваць гістарычным ва ўзаемаадносінах двух народаў — амэрыканскага й беларускага.

І спрычыніліся да таго зусім не прэзыдэнты Буш ці Лукашэнка і дакладна не «беларускія» сэнатары Сьміт і Маккейн. Найлепшага беларускага дыплямата завуць Юля Несьцярэнка — яна за 11 сэкундаў нанава адкрыла для амэрыканцаў незнаёмую ім дзяржаву ў цэнтры Эўропы.

«Беларусь здаўна вядомая сваімі легендарнымі гімнастамі. Цяпер тамака жыве й самая хуткая жанчына плянэты», — паведаміў гледачам адзін з самых рэйтынгавых спартовых тэлевядоўцаў Амэрыкі Боб Костас з NBC. «Яна прыйшла зьніадкуль», — сьцьвярджала «Los Angeles Times». «Яшчэ два тыдні таму імя практычна невядомай беларускі і блізка не трапляла ў зону прагнознага радара адмыслоўцаў», — зьдзіўлялася «USA Today».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Кастусь Лашкевіч, Бостан—Нью-Ёрк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0