V нечарговы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады адбываўся ў паходных умовах.

Залі для правядзеньня форуму партыя ў Менску арандаваць не змагла. Як паведаміў на пачатку зьезду лідэр Станіслаў Шушкевіч, прычына была ў… сумленнасьці партыі: «Мы маглі сказаць, што праводзім канфэрэнцыю, і тады спакойна зьнялі б памяшканьне. Але мы казалі, што яно нам трэба для зьезду апазыцыйнай партыі». Выручылі эсдэкаў таварышы-камуністы — далі бясплатна залю ў сваім офісе. Таму зьезд БСДГ праходзіў пад пільным наглядам не шанаванага сацдэмамі Леніна.

57 дэлегатаў рэпрэзэнтавалі 67 зарэгістраваных суполак і філіяў партыі. Шушкевіч наракаў, што партыя мае яшчэ 47 філіяў, якіх не рэгіструюць праз праблемы зь юрыдычным адрасам.

На зьезьдзе партыя вырашала два асноўныя пытаньні: перадвыбарная плятформа й вылучэньне кандыдатаў. Спрэчкі выклікалі абодва пункты. Супраць неканкрэтнасьці перадвыбарнай плятформы актыўна выступіў дэпутат Гарадоцкага райсавету Леанід Гаравы: «Як я з такой праграмай пайду да людзей на выбары? За што я іх буду агітаваць з такой плятформай?»

БСДГ вылучыла 16 партыйных кандыдатаў — у Менску (8 акругаў), Баранавічах (2), Гомелі, Маладэчне, Шуміліне, Бабруйску, Пінску, Магілёве. Сярод партыйных вылучэнцаў — такія вядомыя асобы, як С.Шушкевіч, Мечыслаў Грыб, Алег Волчак, Аляксей Кароль, Алег Трусаў. Тры партыйцы вылучаюцца толькі праз збор подпісаў, бо ў іхных акругах няма нізавых суполак.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0