Аўтар манумэнту архітэктар Лявонці Зданевіч кажа, што зрабіць гэты помнік было ягоным абавязкам перад сябрам: «Я сябраваў зь Ігарам і, шчыра скажу, вельмі яго любіў. Гэта быў сымпатычны чалавек зь непаўторным пачуцьцем гонару».

Архітэктурнае рашэньне помніка простае. «Я заўсёды стараюся рабіць як мага прасьцей. Для мяне галоўнае — прастата і стылізацыя. Ну, і пэўная доля манумэнталізму там ёсьць. Ігар быў сьціплы чалавек, вось і помнік сьціплы».

Паводле слоў Л.Зданевіча, падзеленая на дзьве часткі пліта сымбалізуе жыцьцё і сьмерць чалавека. «У разрыве пліты будуць расьці кветкі, — кажа Зданевіч. — Жыцьцё перамагае». Паміж паловамі пліты ўздымаецца ўласна помнік чалавеку — стэла-абэліск з простым надпісам — толькі імя і прозьвішча — і крыжам на тле сьцягу. На вышыні чалавечага росту на стэле ўмацаваны бюст І.Герменчука работы скульптара Канстанціна Селіханава. «Ігар быў сутулаваты, але хто ведае яго паходку, памятае, што ён заўсёды з узьнятым падбародзьдзем хадзіў, ніколі не схіляў галавы — таму і бюст высока трымае галаву», — тлумачыць Зданевіч.

Алесь Пяткевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0