Карціна «Ў пошуках Нэма» даволі даўно ідзе ў Менску, але гэтая выдатная анімацыя яшчэ доўга не састарэе.
Маленькая рыбка-клоўн шукае свайго сына Нэма, скрадзенага злосным дантыстам-глыбакаводнікам ля каралавага рыфу. Каб выратаваць дзіця, герою прыходзіцца пераплыць акіян, увязацца ў прыгоды і пасябраваць з гаваркой рыбкай-склерозьніцай Дорыс, якая па здольнасьці трапляць у забаўныя сытуацыі пераплюне любога клоўна.
Чарговы фільм студыі «Піксар», якая пасьпяхова займаецца аб’ёмнай кампутарнай анімацыяй, прынясе асалоду і дарослым, і дзецям, таму карціна зусім не выпадкова атрымала «Оскара».
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Андрэй Расінскі
«У пошуках Нэма» («Finding Nemo»)
ЗША, 2003, каляровы, 100 хв.
Жанр: Анімацыйныя прыгоды-казка для сямейнага прагляду
Адзнака: 8,5 (з 10)