«Горшым за камунізм можа быць толькі антыкамунізм», — пісаў некалі Мілаван Джылас, югаслаўскі камуніст-дысыдэнт.

Што можа быць горшым за глябальную эканоміку й транснацыянальныя карпарацыі? Бадай што антыглябалісты. Як і ўсялякае «анты-», змаганьне з глябалізмам толькі ўмацоўвае аб’ект нянавісьці. Адным з такіх улюбёных аб’ектаў для антыглябалістаў апошнім часам зьяўляюцца Алімпійскія гульні. Гэта натуральна зь іхнага боку, бо сучасныя Алімпіяды зьвязаныя з гіганцкімі грашыма, а ўзьвядзеньне ўсё новых агромністых будаўнічых аб’ектаў самым кепскім чынам адбіваецца на прыродзе. Пастаянныя допінг-скандалы, заангажаванасьць судзьдзяў, агромністы карумпаваны бюракратычны апарат МАК, мільёны абалваненых рэклямай тэлегледачоў дапаўняюць карціну сучаснага апакаліпсысу.

Хаця, калі падумаць, ужо Алімпійскія гульні старажытнасьці былі адной зь першых праяў глябалізму. Раз на чатыры гады (гэты адрэзак часу, уласна, і называўся Алімпіядай) атлеты з розных гарадоў-полісаў, у некаторых зь якіх часам была дэмакратыя, а ў большасьці працьвітала тыранія, зьбіраліся на спаборніцтвы, якія прыцягвалі вялікія (на той час) масы народу. Праўда, на спартоўцах не было тады вопраткі і ўжо таму яны не маглі рэклямаваць фірму-выробцу інвэнтару. Але ўжо тады спартоўцы карысталіся паслугамі настаўнікаў (трэнэраў), масажыстаў, лекараў-кастаправаў, адмыслоўцаў у прыгатаваньні рознага роду алеяў і г.д. А яшчэ ж трэба было мець дыскі, коп’і ды іншыя спартовыя прыстасаваньні. Нарэшце — стадыёны… Усё гэта, трэба думаць, каштавала немалых грошай ды наносіла шкоду навакольнаму асяродзьдзю, і без таго небагатаму на Пэляпанэскай паўвысьпе. А грошы (гэта стала вядома крыху пазьней) ня пахнуць.

З гледзішча хрысьціянаў, дый з усіх іншых гледзішчаў, Алімпіяда — паганская справа.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Віталь Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0