У кастрычніку Гішпанія прытуліць чарговую шахматную Алімпіяду.

Згуляць на ёй — неаспрэчны гонар для кожнага шахматыста. Беларусь штогод выстаўляе найлепшых гульцоў, якія звычайна гарантуюць зборнай месца ў другім тузіне. Рэй у камандзе заўсёды вёў чэмпіён краіны. Пару гадоў таму было прынята адмысловае рашэньне Фэдэрацыі шахмат: чэмпіён ipso facto мае права прадстаўляць краіну на Алімпійскіх гульнях.

Першынство Беларусі ў сакавіку 2004 г. нечакана выйграў Андрэй Малюш, 32-гадовы кандыдат у майстры, старшына міліцыі (цяпер ужо прапаршчык), які ў інтэрвію прэсе выхваляўся тым, што ён непрафэсіянал. Пасьля начных дзяжурстваў засяроджвацца на гамбітах ды мітэльшпілях яму было цяжэй за астатніх; тым ня менш, сп.Малюш заткнуў за пояс такіх славутых грасмайстраў, як Дзідзішка, Купрэйчык, Азараў… І вось у жніўні трэнэрская рада фэдэрацыі радзіць Малюша ў зборную не ўключаць. Замест яго прапануюць бронзавага прызэра, 18-гадовага міжнароднага майстра Андрэя Жыгалку: маўляў, «дамо дарогу маладым».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0