«Айчынны шоў-бізнэс цяпер знаходзіцца ў стане чаканьня, калі папросту неабходна зрабіць такі прадукт, які б штурхануў наперад гэты самы шоў-бізнэс», — мяркуе вядомы музыкант і прадусар Раман Арлоў. І такі прадукт ён абяцае выпусьціць у наступным годзе.
Раман Арлоў задумаў зьняць паўнавартасны мастацкі фільм. Напісаны сцэнар (аўтары — Раман і Багдан Арловы, сыны пісьменьніка Ўладзімера Арлова) і праведзены тэставыя здымкі на ВДНГ. Дзея фільму пад працоўнай назвай «Наша музыка» будзе адбывацца ў Беларусі ў 2006 г. Здымкі пройдуць у Менску, але і ў Берасьці, Наваполацку, Салігорску.
Жанр стужкі Арлоў акрэсьліў як «дынамічны псыхалягічны дэтэктыў». У цэнтры — гісторыя музыкаў, якія займаюцца сваёй улюбёнай справай толькі ўвечары, а ўдзень бяруцца за любую працу, абы зарабіць грошы. Адсюль — крымінальныя пэрыпэтыі. Абяцаецца вялікая колькасьць аўтапагоняў, грошы і каханьне.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Сяргей Будкін