Калі Расея пры гандлі зь Беларусяй пагодзіцца на спагнаньне ўскосных падаткаў па краіне прызначэньня без выключэньня ў дачыненьні да энэрганосьбітаў, наша краіна выйграе.
Адпаведную ўгоду падпісалі ў Астане прэм’еры Сідорскі і Фрадкоў. Сальда нашага гандлю з усходнім суседам стабільна адмоўнае. Такі дысбалянс абумоўлены вялікай доляй энэрганосьбітаў у імпарце расейскіх тавараў. ПДВ з розьніцы паміж імпартам і экспартам — $300 млн — застанецца ў беларускім бюджэце.
Яўген Лагоўскі
0
0
0
0
0
0