Сакрэтныя агенты францускага ўраду (Вэнсан Касэль і Моніка Бэлючы) мусяць патапіць у Марока карабель, які належыць расейскаму гандляру зброяй. Апэрацыя праходзіць пасьпяхова, але дзеяньне робіць круты паварот і агенты ўсьведамляюць, што яны — толькі марыянэткі ў складанай гульні.
Касэль і Бэлючы, якія ў рэальным жыцьці разышліся, у кіно разыгрываюць фіктыўную сямейную пару з адмысловым заданьнем. Бэлючы не баіцца паказацца стомленай, разгубленай, непрыгожай, а Вэнсан Касэль, хаця й выглядае дзейсным і мужным, зусім ня звышчалавек.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
«Таемныя агенты» («Agents secrets»)
Францыя—Італія—Гішпанія, 2004, каляровы, 109 хв.
Жанр: Шпіёнскі трылер, драма
Адзнака: 4,5 (з 10)
Андрэй Расінскі