Алена Адамчык. Беларускі. — Менск: «Сучасны літаратар», 2004. — 168 с.

Пытаньне «што нам у гэтых жанчынах?» ня ставіцца ў прынцыпе. Падгледзець за чужым жыцьцём заўжды цікава. Асабліва калі інструмэнт вуаерызму — аб’ектыў самага стылёвага жаночага фатографа краіны. Расповед у маналёгах і фатаздымках пра жыцьцё дванаццаці пасьпяховых кабетаў наўпрост ні да чога не абавязвае, але па меры прагляданьня поўніць сьветлай энэргіяй, жаданьнем дзейнічаць, рэалізаваць сябе празь сям’ю, творчасьць, працу. У жанок — з пачуцьця здаровай спартовай зайздрасьці, у мужчынаў — дзеля ўсьведамленьня ўласнае паўнавартаснасьці.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Скурко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0