Восень. Пара, якую чакаю, каб апрануць сваю старую парэпаную замшавую куртку і адшараваныя да бляску чаравікі, адзеньнем канчаткова падкрэсьліць надыход новага сэзону і заняцца адпаведнымі справамі — раскласьці па паліцах разам зь летняй вопраткай яшчэ цёплыя ўспаміны лета, якое канула ў лету.

Гэта добра рабіць менавіта цяпер, калі зьнікла сьпёка пачуцьцяў і верасьнёўскі вецер халодным дотыкам цалуе ў твар, пакідаючы на шчацэ сваю срэбную павуцінку. Калі навакольле губляе ненатуральную стракатасьць ды набывае шляхетную стрыманасьць і горад супакойваецца, гатовы да восені.

Улетку жывём, нібы робім кадры на стужцы, якая набыта і запраўлена ў апарат напярэдадні адпачынку. Напачатку, як у ашалелых турыстаў, яна забіваецца процьмай вартых і ня дужа ўрыўкаў бачанага. Пасьля жаданьне схапіць як мага болей патрохі сьцішваецца, рука стамляецца ціскаць кнопку, губляецца ўспамін пра тое, што было на першых кадрах. Гэта значыць, надышоў жнівень.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Усевалад Сьцебурака

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0