24—26 верасьня ў Менску прайшоў ІІ чэмпіянат сьвету сярод пажарнікаў і ратавальнікаў.

Бралі ўдзел спартоўцы 19 краін. Беларуская зборная ўзяла «золата» ў агульнакамандным заліку, а таксама каманднае «золата» ў пераадоленьні стомэтроўкі зь перашкодамі, «срэбра» ў баявым разгортваньні, «бронзу» ў пад’ёме па штурмавой лесьвіцы на 4-ы паверх. У асабістым першынстве героем стаў Зьміцер Шчаўлік: «срэбра» ў дваябор’і, «бронза» на стомэтроўцы зь перашкодамі й сусьветны рэкорд.

Спаборніцтвы па сьне і гульні ў карты не праводзіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0