Ад разгромнае паразы ў паўфінале Кубку Дэвіса беларусаў выратаваў ураган «Жанна».

Ён спыніў гульню паміж Мардзі Фішам і 15-гадовым Андрэем Каратчэнем у першым сэце на карысьць амэрыканца.

У 1997 г. зборная ЗША — 31-разовая ўладальніца «Срэбнае салатніцы» — апошні раз гуляла ў фінале. Таму гэтым разам капітан зборнай ЗША Патрык Макінрой, падобны да Джорджа Буша-малодшага, узяў на паўфінал наймацнейшых. У Чарлстан паехалі другая ракетка сьвету Эндзі Родзік, 29-я — Мардзі Фіш ды другі на сёньня дуэт у складзе братоў Боба і Майка Браянаў. Рызыкаваць, як рызыкнулі ў красавіку аргентынцы, выставіўшы трэці склад, Макінрою не хацелася.

А беларусы зьмірыліся з паражэньнем яшчэ тут, у Менску. Як у ваду глядзелі стваральнікі ролікаў на АНТ: «Ты чаго такі Мірны?», «Гуд бай, Амэрыка», «Аргентына—Ямайка — 5:0». Ня верылі ў посьпех беларусаў аўтары афіцыйнага сайту Кубку Дэвіса. Нават у першы дзень, калі яшчэ нічога ня ясна, асноўная ўвага надавалася ня толькі другому паўфіналу між Гішпаніяй і Францыяй, але й некаторым гульням плэй-оф.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алег Раявец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0