ААН — структура, якая шмат у чым арыентуецца на ўжо няіснае супрацьстаяньне дзьвюх звышдзяржаў.

Сёньня, калі галоўнай праблемай робіцца барацьба з тэрарызмам і дыктатарскімі рэжымамі, ААН ператвараецца ў недзеяздольнае згуртаваньне клюбаў па інтарэсах.

Калі прэзыдэнт ЗША Буш у сваёй прамове перад Генэральнай Асамблеяй ААН у Нью-Ёрку спаслаўся на агульначалавечыя каштоўнасьці і заклікаў міжнародную супольнасьць дапамагчы ў адбудове вольнага Іраку, ягоны патас не знайшоў вялікага водгуку ў сэрцах прысутных дыпляматаў. Хаця менавіта спрыяньне такім каштоўнасьцям, як дэмакратыя, свабода, павага да жанчын, было вызначана як адна з мэт заснаваньня ААН. Сёньня ж ААНаўскія дыпляматы куды больш заклапочаны сваімі ўласнымі інтарэсамі, і для высокіх ідэалаў ды вырашэньня надзённых праблем чалавецтва ў іх часьцяком не застаецца ані часу, ані энэргіі.

Так, генэральны сакратар ААН Кофі Анан быў заняты прыхоўваньнем падрабязнасьцяў праграмы «Нафта ў абмен на харчаваньне», якая ў абход санкцый ААН дазваляла садамаўскаму Іраку прадаваць нафту дзеля палёгкі ірацкаму насельніцтву. У той самы час праграма давала Садаму Хусэйну магчымасьць прадаваць нафту па завышаных цэнах і потым адмываць лішкавыя грошы дзеля будаўніцтва палацаў і рэалізацыі вайсковых праграм. Структуры ААН былі самі зацікаўлены ў працягу сумнеўных апэрацый, бо ААН з кожнага нафтавага кантракту атрымлівала камісійныя ў суме 2,2%. Мабыць, гэтая зацікаўленасьць і была галоўнай прычынай нежаданьня ААН дапамагаць Амэрыцы ў вызваленьні Іраку ад Садама.

Сяржук Вінаградаў,

[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0