Сёньняшная перадвыбарчая кампанія дабавіла ў лексычны багаж беларускіх палітычных піяршчыкаў слова «тэрарызм».

«Тэрарыст!» — «Сам ты тэрарыст!» — новая формула палітычнай палемікі.

Прыходжу да высновы, што неспакойная душа вісконсынскага сэнатара Макарты, які падазраваў, што Мэрылін Манро — загадчыца аддзелу па рабоце з нэграмі ў галівудзкім райкаме КПСС, знайшла сабе абалонку. Здаецца, яе прытуліла цела Азаронка, які ўжо давёў, што тэкст белавескай дамовы Шушкевіч раджаў пад дыктоўку бэн Ладэна, а ў Антончыка на падаконьніку стаіць кактус. Для агентаў «Аль-Каіды», якія выкарыстоўваюць Антончыкаў флэт для адпачынку пасьля Бэслану, расьліна — знак, што яўка не правалена.

Апазыцыя таксама ня сьпіць у шапку. Стыкерам «Супраць лукашызму — супраць тэрарызму» невядомы зубр памеціў слуп каля Палацу мастацтва. Сайт «Хартыі-97» стаў доўга грузіцца праз банэр з тым самым слоганам.

Дзіўная рэч адбылася са словам «тэрарызм». Як піша Сафі Ваніш, тэрарыстамі ўпершыню называла сябе група дэпутатаў-якабінцаў — Сэнт-Жуст, Рабэсп’ер, Дантон. Гэтым якабінцам мы сярод іншага абавязаны «Дэклярацыяй правоў чалавека і грамадзяніна» — прабабкай усіх канстытуцый, у тым ліку і эрбэшнай. Атрымліваецца, што ППРБ — гарант справы тэрарыстаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0