Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў наша газэта зацікавілася, якія пункты перадвыбарнай праграмы мусіць мець кандыдат, каб у яго былі шанцы стаць чалавекам №1 у краіне.
На нашую просьбу PR-тэхнолягі ласкава падзяліліся так званай «формулай посьпеху».
Такім чынам, кандыдат у прэзыдэнты мусіць:
1) казаць, што, калі ён стане прэзыдэнтам, у краіне ня будзе вайны, а то, крый божа, абераце якога генэрала-галадоўніка, які без ваенных дзеяньняў ня можа жыць, а ён возьме ды адправіць беларускіх хлапцоў у Ірак;
2) гаварыць, што будзе і надалей плаціць пэнсіі. Хай малыя, але ж яны ўсё роўна ёсьць. Іншы хто мо ўвогуле плаціць ня будзе;
3) абяцаць захаваць бясплатную мэдыцыну і адукацыю. А калі і прыйдзецца заплаціць у больніцы пару мільёнаў за апэрацыю ці ў школе здаць на рамонт кабінэту раз у год — гэта дробязь. Мэдыцына і адукацыя ўсё адно будуць бясплатнымі;
4) абяцаць падняць сельскую гаспадарку. Між іншым, не з дапамогай клятых капіталістаў-фэрмэраў, а з нашымі роднымі калгасамі і старшынямі. Дарма што апошнія найперш будуюць сабе катэджы. Але ж пасьля яны думаюць пра калгас;
5) абяцаць падымаць спорт. Будаваць лядовыя палацы і футбольныя манэжы. А то выступаюць на Алімпіядах нашы як недарэкі і няўмекі;
6) абяцаць разабрацца з карупцыянэрамі. Пасадзіць за краты ўсіх, каму ўжо даўно пара, каб ня кралі розныя там скрыні зь цьвікамі. Гэта вам ня жарты;
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Зьміцер Панкавец, Барысаў