Старшыня каапэратыўнай гаспадаркі «Шлях да Ільліча» сядзеў у сваёй хаце за місай з маласольнымі агуркамі, млосна ўглядаючыся ў тэлевізар.

Барацьба за ўраджай падыходзіла да заканчэньня, шчасьлівыя калгасьнікі рабілі дажынкі, цягнучы ўвязаныя чырвонай стужкай снапы да новенькага прычэпа.

Гэтае чалавечае шчасьце ўсёй краіны канчалася, аднак, на мяжы яго калгасу. Гаспадарка правальвала ўсе тэрміны й паказчыкі. Заўтра сюды павінен быў прыляцець Сам, каб асабіста, трансьлюючы праз камэры БТ на ўвесь сьвет, сьцерці ў пыл нядбайнага гаспадара — небараку-старшыню.

І дзе ты там што дакажаш. Увесну ў райвыканкаме яму сказалі, што грошыкі пайшлі на будаўніцтва Бібліятэкі, таму гаспадарка павінна выкручвацца сама, а не чакаць дапамогі ад дзяржавы. І прапанавалі, дзеля абмену вопытам, па выканкамаўскай пуцёўцы наведаць Чэхію. Старшыня адправіў туды маладога агранома. Вярнуўшыся адтуль, малады спэцыяліст, аднак, запіў і на ўсе роспыты пра сельскую гаспадарку славянскай краіны, новапрынятай у Эўразьвяз, ляпаў адно — пра піўное арыентаваньне.

Невялікая вёсачка, якая гібела ад неўраджаю, бо знаходзілася на скале сярод лясоў і рэк, кінула займацца расьлінаводзтвам і пераключылася на забаўляльныя праграмы. З усёй Чэхіі едуць туды людзі, каб, начапіўшы на сьпіну скрыню мясцовага піва, пабегаць з мапай і компасам у руках па навакольлі. Той, хто здолее знайсьці на мапе першы пункт, атрымлівае там пляшку піва, выпівае, бярэ другую мапу і нясецца далей. Першы фіналіст, які абабег усе 10 пунктаў, узнагароджваецца бясплатнай папойкай піва ў мясцовай гасподзе. Астатнія ўдзельнікі забіраюць скрыні, якія цягалі за плячыма.

Прапанаваная ідэя тады старшыню спадабалася. Але замест піва для прыцягненьня турыстаў было вырашана выкарыстоўваць самагон і павялічыць колькасьць пунктаў да пятнаццаці.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Баранавічы

Руслан Равяка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0