«Ліля назаўжды» («Lilja 4-ever»)

Данія—Швэцыя, 2002, каляровы, 109 хв.

Жанр: сацыяльная драма.

Адзнака: 6,5 (з 10).

Скандальны швэдзкі рэжысэр Лукас Мудысон (ніякіх паралеляў, калі ласка), вядомы па карціне «Fucking Еmеl» (у расейскім і нашых пракатах — «Пакажы мне любоў») пра дзяўчынак-лесьбіянак, зацкаваных грамадзтвам, знайшоў цэлую тэрыторыю занядбанасьці — руіны былой савецкай імпэрыі. Асобныя расейскія крытыкі ўжо выказалі сваю нездаволенасьць такім выбарам, бо абшарпаныя пад’езды, засцаныя коўдры і нялюдзкія ўчынкі нагадалі ім дарагую Радзіму.

Але на гэтай радзіме жывуць патэнцыйныя анёлы, якія мараць, дыхаюць і, бездапаможныя, ператвараюцца ў ахвяры дзіцячай прастытуцыі.

16-гадовую Лілю кінула маці, бо зьехала ў Амэрыку з палюбоўнікам. Цётка выставіла дзяўчынку з кватэры, а найлепшая сяброўка абняславіла. У Лілі анікога не застаецца, акрамя закаханага ў яе 11-гадовага Вовы, зь якім яна летуценна фантазіруе. Калі новы сябар Андрэй абяцае ёй працу ў Швэцыі, Ліля шчасьлівая, але гэта пастка сэксуальнага рабства.

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0