На запрашэньне арганізацыі «Vitryssland» маладая беларуская паэтка Яўгенія Германчук, пераможца кубку моладзевай паэзіі ў Пінску ў 2004 г., гасьцявала тыдзень у Стакгольме.
Была наладжана яе творчая сустрэча ў сядзібе Швэдзкага саюзу пісьменьнікаў. Швэды прызнаваліся, што нічога ня ведаюць пра беларускую літаратуру, ды задавалі шмат пытаньняў.
Расьце зацікаўленасьць да Беларусі. За апошні месяц найбуйнейшая газэта «Dagens Nyhetre» апублікавала пяць вялікіх артыкулаў, прысьвечаных розным аспэктам жыцьця сучаснай Беларусі. Іх аўтар — карэспандэнт у Маскве Эрык Ольсан.
25 верасьня ў Стакгольме адбылася прэм’ера фільму «Акупацыя».
Атрымаў ліст падзякі ад старшыні парлямэнту швэдзкіх саамі за першую публікацыю пра іх у Беларусі (у «НН»). Ён даслаў мне дзьве кніжкі пра іх.
Андрэй Катлярчук, Стакгольм