Самым вядомым спартоўцам на Полаччыне зьяўляецца Ігар Нікіцін.

Цяпер яму 54 гады, але ён па-ранейшаму штогод прысьвячае свайму роднаму Полацку новыя перамогі.

Са школы Ігар быў аматарам спорту: чэмпіён Полацку па плаваньні, гуляў за зборную Віцебскай вобласьці ў баскетбол. Не спыніў заняткаў спортам і пасьля прызыву ў войска. Але здарылася непапраўнае. На адной з трэніровак чэмпіянату Ўзброеных Сіл па баскетболе Нікіцін атрымаў траўму шыйнага пазванка. У выніку — інваліднасьць першай групы.

Нават гэткае выпрабаваньне лёсам не зламіла Нікіціна. Вось ужо 30 гадоў, прыкаваны да інваліднай каляскі, ён штодзень выкочваецца са свайго пад’езду на трэніроўку, падчас якой лёгка адольвае 30—40 кілямэтраў.

Васіль Кроква, Полацак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0