Польскія беларусы расчараваныя вынікамі разгляду ў другім чытаньні праекту закону аб нацыянальных і этнічных меншасьцях ды рэгіянальных мовах.

Упершыню праект быў прадстаўлены Сойму яшчэ ў лютым 2002-га. Пасьля разгляду ў першым чытаньні Сойм яго не прыняў. Другое чытаньне сёлета таксама не было плённым: 23 верасьня Сойм зноў паслаў праект на дапрацоўку ў камісіі.

Праект закону вызначае 9 нацыянальных і 4 этнічныя меншасьці Польшчы ды мае на мэце абараніць іх ад дыскрымінацыі ці прымусовай асыміляцыі. Яго падтрымліваюць Саюз дэмакратычнай лявіцы ды іншыя левыя. Супраць выступаюць польскія правыя.

Паводле праекту, у пэўных гмінах (сельсаветах) мовы мяншыняў могуць атрымаць статус «дапаможных», г.зн. будзе дазволена выкарыстаньне мовы меншасьці ва ўстановах, а таксама выкарыстаньне назваў вуліц ці мясьцінаў на мове меншасьці.

Алесь Пяткевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0